Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: МЗС Расеі давала ўказаньні сьледчым, як весьці справу Саўчанкі


Саўчанка — дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны і чалец Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Міністэрства замежных справаў Расеі, як высьветлілася, давала ўказаньне сьледчым, як ставіцца да дэпутацкага імунітэту ўкраінскай ваеннай службоўкі Надзеі Саўчанкі, якая абвінавачваецца ў спрыяньні забойству расейскіх журналістаў пад Луганскам ў чэрвені мінулага году.

Саўчанка — дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны і чалец Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Рэкамэндацыі МЗС выкладзеныя ў дакумэнце «Палітычныя ўказаньні МЗС РФ сьледчым па справе Надзеі Саўчанкі пад грыфам «Для службовага карыстаньня», паведаміў у твітэры адвакат Саўчанка Ілля Новікаў.

13 ліпеня генпракуратура РФ зацьвердзіла абвінаваўчае заключэньне і накіравала яго ў Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці.

17 ліпеня Саўчанку этапавалі з маскоўскага СІЗА ў Растоўскую вобласьць.

Як чакаецца, суд над ёй пачнецца 31 ліпеня.

Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ўжо год пад вартай у Расеі, усе абвінавачваньні адхіляе і двойчы аб’яўляла галадоўку пратэсту. Абарона сьцьвярджае, што ўкраінскую ваенную лётніцу, якой пагражае да 25 гадоў пазбаўленьня волі, выкралі на тэрыторыі Ўкраіны і сілком вывезьлі ў Расею.

Па ўсім сьвеце праходзяць акцыі і кампаніі з патрабаваньнем вызваліць Саўчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG