Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька таксама ня здымецца на карысьць Статкевіча


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

З пункту гледжаньня каэфіцыенту карыснага дзеяньня зьняцьце дэмакратычных прэтэндэнтаў з выбараў у падтрымку вылучэньня Міколы Статкевіча малаэфэктыўнае, заявіў БелаПАН лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

29 чэрвеня экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр стваранага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў прапанаваў усім апазыцыйным прэтэндэнтам на прэзыдэнцкую пасаду зьняцца з выбараў да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных групаў і падтрымаць вылучэньне Міколы Статкевіча адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў. Такое рашэньне ён назваў «адзіна правільным як з пункту гледжаньня палітыкі, так і з пункту гледжаньня маралі», а таксама «выратавальным для апазыцыі».

Штабы Тацяны Караткевіч і Сяргея Калякіна адразу ж заявілі пра сваё адмоўнае стаўленьне да гэтай прапановы. Лябедзька абумовіў сваё стаўленьне да ініцыятывы Някляева пазыцыяй іншых прэтэндэнтаў.

«Калі штабы Тацяны Караткевіч і Сяргея Калякіна на прапанову Някляева адказваюць „так“, то я, прызнаючы, што гэта малаэфэктыўна, у раёне нулявой адзнакі, гатовы гэта падтрымаць, — сказаў старшыня АГП. — Калі яны сказалі „не“, то і абмяркоўваць няма чаго. Давайце перагорнем старонку і паглядзім, як праз гэтую кампанію, наш рэальны ўдзел у ёй мы можам прапагандаваць тэму палітзьняволеных, не падзяляючы іх на болей ці меней важных. Лічу, што ў папярэднія парлямэнцкую і мясцовую кампаніі мы як ніхто іншы зрабілі шмат для раскруткі і актуалізацыі тэмы палітзьняволеных».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG