У дэклярацыі Рыскага саміту было заяўлена пра нефармальную сустрэчу па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя, і тое, што Менск становіцца пляцоўкай для такіх сустрэчаў, мае два бакі:
«З аднаго боку, вельмі пазытыўна, што Беларусь — удзельніца „Усходняга партнэрства“, пляцоўка для сустрэчаў, што Беларусь — суб’ект, а не аб’ект міжнародных адносінаў.
А зь іншага боку, хочам мы таго альбо ня хочам, гэта ўскоснае прызнаньне Эўропай сёньняшніх уладаў Беларусі і ў нечым заплюшчваньне вачэй на тое, што адбываецца ўнутры краіны. Зразумела, што гэта абумоўлена больш шырокімі геапалітычнымі выклікамі і той палітыкай, якую вядзе Расея ў дачыненьні да Ўкраіны. Эўрапейскі Зьвяз хоча пакінуць магчымасьці супрацоўніцтва зь Беларусьсю і хоць неяк зьменшыць залежнасьць Беларусі ад Расеі», — кажа Алесь Лагвінец.