Аляксандар Лукашэнка вызваліў з пасады дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі Аляксандра Мяжуева па яго просьбе ў сувязі са «складанымі сямейнымі абставінамі».
Пра гэта паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі.
Мяжуеў быў прызначаны дзяржсакратаром Савету бясьпекі Беларусі ў сьнежні 2013 году. Да гэтага займаў пасаду старшыні камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.