Кіраўніцтва адукацыі было шчодрым пераважна на абяцаньні, таму я нарэшце звольніўся са школы і рушыў «на сталіцу» шукаць больш літасьцівай долі. Арыентуючыся на пэўны ўзровень зарплаты, уладкаваўся грузчыкам у прыватным гіпэрмаркеце.
Напачатку хвалявала, ці ўпішуся я, нядаўні настаўнік, у суровы, як здавалася, пралетарскі асяродак. Але ўжо ў першыя дні з палёгкай выявіў: побач, заняўшы самыя сьціплыя вакансіі, працуюць некалькі былых «дзяржаўных» інжынэраў, настаўнікаў і нават колішні выкладчык пэдунівэрсытэту.
Узровень «кладаўшчыкі-грузчыкі-прыёмшчыкі-прадаўцы» ў нас ужо досыць інтэлігентны. І чым далей — тым больш...
Ігар Канановіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org