Чакаецца, што ў панядзелак, 22 чэрвеня, у Нямеччыне Эштан Картэр сустрэнецца зь міністрамі абароны Нямеччыны, Нідэрляндаў і Нарвэгіі. На 23 чэрвеня заплянавана паездка кіраўніка Пэнтагону ў Талін, дзе Эштан Картэр сустрэнецца з эстонскім, літоўскім і латвійскім міністрамі абароны.
Раней краіны Балтыі выступілі ў падтрымку пастаяннай прысутнасьці войскаў НАТО на іх тэрыторыі з-за боязі пашырэньня агрэсіі Расеі.
Таксама чакаецца, што Эштан Картэр прыбудзе ў Бэльгію, дзе сустрэнецца з калегамі з краін-удзельніц НАТО.