Грышка:
Ты, Саўка, на чыім баку —
КУКУ ці, можа, не КУКУ?
Ці, можа быць, ты падтрымаеш
Дзіянава альбо Ананіч?
Саўка:
Вайна — сьвятое! Эта факт.
А пасяму — пусьць будзет так.
Ана, Ананіч, навярху
Закрыла правільна КУКУ.
І так всягда тут будзе з тым,
Хто ізьдзіёцца над сьвятым.
Пісьмо я тожэ напісаў,
Штобы закрылі эты сайт.
Грышка:
Рэклямы лепшай для КУКУ
Н’ат уявіць я не магу.
Эх, шматпакутнае КУКУ,
Цяпер я на тваім баку.
Разам:
КУ! КУКУКУ!