Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мурашкаед


«Мурашкаед Яго Каралеўскай Вялікасьці» (1776, карціну прыпісваюць Франсыску Гоі). 
«Мурашкаед Яго Каралеўскай Вялікасьці» (1776, карціну прыпісваюць Франсыску Гоі). 

Паводка ў Тбілісі, адстрэльваюць ашалелых ад страху жывёл-уцекачоў з заапарку.

У 2002 у праскім заапарку гэтак жа застрэлілі слана, льва, мядзьведзя. Дырэктар публічна плакаў ад гора.

Пасьля паводкі заапарк расквітнеў. Над жывёламі чэхі ўзялі індывідуальную апеку. Напісана на шыльдачцы: «Гэты жыраф усыноўлены панам Коваржам». Грашыма дапамагае нехта канкрэтны.

Мне карціць таксама ўзяць апеку. Прыглядаюся да мурашкаеда. Зь дзяцінства помню верш Барадуліна:

Сказаў мурашкаед-няўклюда:
Чапаць мурашынкаў ня буду!
Хаваецца мурашка —
Яму паверыць цяжка!

Памятаю крыўду за мурашкаеда: абяцае, што ня будзе, а яму ня вераць! Я дагэтуль веру абяцаньням. Але, магчыма, Барадулін больш ведаў жыцьцё зь ягонымі мурашкаедамі.


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG