Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гюмры знойдзены мёртвым расейскі вайсковец


Месца забойства ў Гюмры, 15 чэрвеня 2015 году
Месца забойства ў Гюмры, 15 чэрвеня 2015 году

У армянскім горадзе Гюмры знойдзены мёртвым вайсковец 102-й расейскай ваеннай базы.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла прэс-сакратар Сьледчага камітэту Армэніі Сона Трузян. Паводле яе словаў, цела расейца з колата-рэзанымі ранамі было знойдзена каля помніка «Маці Армэнія». Распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Забойства», праводзіцца праверка.

Камандаваньне 102-й вайсковай базы паведаміла аб затрыманьні саслужыўца забітага. Паводле палкоўніка Аляксея Палюховіча, намесьніка камандзіра па працы з асабістым складам, з затрыманым працуюць сьледчыя. Паводле армянскіх СМІ, забойству расейскага салдата папярэднічала бойка з удзелам як мінімум трох іншых вайскоўцаў базы.

Загінулы вайсковец праходзіў службу на той самай базе, на якой служыў Валеры Пермякоў, які абвінавачваецца ў забойстве сямі членаў армянскай сям’і ў студзені 2015 году. Раней у Армэніі прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем выдаць Пермякова армянскаму правасудзьдзю.

У Генштабе Расеі пасьля забойства заявілі, што вайскоўцы-прызыўнікі пакінуць ваенную базу ў Гюмры вясной 2016 году, а асабісты склад часткі будзе камплектавацца выключна кантрактнікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG