Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія беларусы — за мову, бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню»


Мікалай Пачкаеў
Мікалай Пачкаеў

У Беларускім Доме ў Лёндане адбыўся 69-ы Агульны гадавы зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Заслухаўшы справаздачу кіраўніцтва, зьезд пераабраў Старшынём Мікалая Пачкаева і абраў абноўлены склад Галоўнай Управы.

Як паведаміў Мікола Пачкаеў Радыё Свабода, сярод ухвалаў зьезду — шэраг зьменаў у статут (пачатковая вэрсія якога датуецца 1948 годам), прынятых паводле асаблівай працэдуры, запатрабаванай братанскім заканадаўствам.

Сярод гэтых зьменаў — замацаваны прынцып адданасьці беларускай мове, бел-чырвонаму-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» ў якасьці нацыянальных сымбаляў. Іншая зьмена ў Статуце замацоўвае, што Згуртаваньне ставіць на мэце «падтрымліваць незалежную і дэмакратычную Беларусь на грунце прынцыпаў дэклярацыі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспубліці 25 сакавіка», а таксама разьвіваць супрацу з тымі арганізацыямі ў сьвеце, якія падзяляюць такія каштоўнасьці і мэты.

«Можна зазначыць, што ў беларускай эміграцыі на Захадзе бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» заўсёды безальтэрнатыўна былі нацыянальнымі беларускімі сымбалямі, і ніколі ня ставілася пад пытаньне, якая мова — нацыянальная мова беларусаў, а Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі яднала ў Вялікабрытаніі беларусаў на грунце прынцыпаў 25 Сакавіка і падтрымлівала Раду БНР на выгнаньні, ад самага свайго заснаваньня ў 1946 годзе, — сказаў Пачкаеў. — Аднак цяпер у Брытанію прыяжджае шмат беларусаў з былога СССР, з рознымі поглядамі і культурнай і моўнай арыентацыяй. Згуртаваньне жадае надалей прыцягваць як мага шырэйшае кола новых асобаў да ўдзелу ў беларускім грамадзка-культурным жыцьці ў Брытаніі, захоўваючы аднак нязьменна падмуркі свайго сьветагляду. У тлумачальнай нататцы зазначана, што гэтыя зьмены маюць на мэце падкрэсьліць, што ЗБВБ «гуртуе людзей, для якіх важная беларуская гісторыя, мова, традыцыі ды нацыянальныя сымбалі, падтрымоўвае незалежную і дэмакратычную Беларусь на падмурках прынцыпаў Дэклярацыі 25 сакавіка 1918 году. Раней асноўным крытэрам было беларускае паходжаньне. Таксама дададзена, што арганізацыя супрацоўнічае зь іншымі арганізацыямі і людзьмі, якія падзялаюць «погляды ЗБВБ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG