Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыём працаў на Шосты AD.NAK! працягнуты да 8 чэрвеня ўключна


Шосты фэстываль беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD. NAK! дае яшчэ час, каб канчаткова вырашыцца з удзелам у Фэстывалі, аформіць свае праекты згодна з патрабаваньнямі і запампаваць іх на сайце.

Дэдлайн працягнуты да 8 чэрвеня ўключна. Удзел у Фэстывалі — бясплатны.

Па стане на 1 чэрвеня ўсяго на намінацыі і конкурсы пададзена больш за 200 працаў. Максымальную колькасьць працаў, як заўсёды, атрымлівае намінацыя «Графічны і камунікацыйны дызайн» — 68. Таксама шмат праектаў пададзена ў намінацыях «Сацыяльная рэкляма» і «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект».

Сярод новых намінацый, на якія арганізатары раяць зьвярнуць увагу ўдзельнікам AD. NAK!-2015, — «Маркетынгавая эфэктыўнасьць», «Інавацыі» і «Мабільная рэкляма».

Удзел у Фэстывалі могуць узяць работы, выкананыя ТОЛЬКІ на беларускай мове! Выключэньнем зьяўляецца намінацыя «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект». Да ўдзелу ў ёй прымаюцца рэклямныя і камунікацыйныя праекты на любой мове. Аднак у іх аснове мусіць ляжаць «беларуская арыентацыя» — асаблівасьці гісторыі, культуры, фальклёру, мэнтальнасьці беларусаў.

Таксама сёлета арганізатары вырашылі вярнуць «Конкурс нерэалізаваных праектаў», у якім могуць узяць удзел крэатыўныя і неардынарныя праекты, не прынятыя кліентам або створаныя для няіснага брэнду.

Усе падрабязнасьці пра Фэстываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах — у адпаведных разьдзелах сайту adnak.by .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG