Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Баранавічамі адбыўся фэст беларускай вышыванкі ФОТА

абноўлена

Дзень вышыванкі адбыўся у Русінах, пад Баранавічамі, на сядзібе Таварыства беларускай мовы. У ім прынялі ўдзел каля сотні чалавек. У часе фэсту «Баранавіцкая вышыванка» прысутныя паслухалі выступы аб гісторыі вышыўкі, сымбалях, была арганізаваная выстава ручнікоў. Паглядзелі фільмы пра вышыванку, старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях.

Кіраўнік баранавіцкай філіі ТБМ, арганізатар фэсту Віктар Сырыца:

«Упершыню ў Баранавічах мы ладзім такое сьвята. Сабраліся, каб апрануць кашулі вышываныя, паказаць ручнікі, паслухаць гісторыю вышыванкі».

Многія з прысутных, нават маленькія дзеткі былі адзетыя ў вышыванкі, кашулі з нацыянальным арнамэнтам. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык прыйшоў у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла яго маці.

Выступіў адзін з старэйшых сябраў баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Чэслаў Сухарэбскі. Спадар распавёў, што беларуская культура цяпер перажывае не найлепшыя часы і заклікаў актыўней «паказваць сваю адметнасьць, паказваць сваю беларускасьць».

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пачаставаў удзельнікаў фэсту гарбатай ды аладкамі, прыгатаванымі на вогнішчы каля сядзібы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG