Слуханьні з удзелам беларускай урадавай дэлегацыі на чале зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Мар’янай Шчоткінай адбудуцца ў рамках 104-й сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы (МКП), якая праходзіць 1-13 чэрвеня ў Жэнэве.
Беларусі ў чарговы раз прад’яўляюць прэтэнзіі з нагоды невыкананьня канвэнцыі МАП № 87 ад 9 ліпеня 1948 году «Аб свабодзе асацыяцыяў і абароне права на арганізацыю», якую краіна ратыфікавала яшчэ ў 1956 годзе, будучы яшчэ ў складзе СССР.
Напярэдадні Беларусь падала камітэту па нормах і стандартах гадавую справаздачу аб прагрэсе ў выкананьні рэкамэндацыяў камісіі па расьсьледаваньні.
Урад Беларусі даводзіць у гэтай справаздачы, што цяпер у краіне прытрымліваюцца «прынцыпаў прафсаюзнага плюралізму».