У зоне збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны знаходзіцца больш за 50 000 украінскіх вайскоўцаў, — заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Выступаючы ў Вярхоўнай Радзе са штогадовым пасланьнем аб унутраным і зьнешнім становішчы Ўкраіны, ён нагадаў, што агульная колькасьць Узброеных сіл Украіны павялічаная да 250 000.
Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны супраць прарасейскіх баевікоў працягваецца з красавіка мінулага году.
Паводле зьвестак ААН, за час канфлікту ў Данбасе тут загінулі больш за 6400 чалавек, амаль 16 000 — параненыя. Але, як кажуць у ААН, сапраўдная лічба можа быць значна большая.