Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У баях пад Мар’інкай загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў, 39 параненыя


У ноч на чацьвер не спыняліся абстрэлы расейскім войскам і сэпаратыстамі ўкраінскіх вайскоўцаў у Шырокіна, Пясках, Станіцы Луганскай, Крымскім, Залатым.

На ўсходзе Ўкраіны ў ходзе баёў у раёне населенага пункту Мар’інка Данецкай вобласьці ў сераду загінулі пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў, 39 атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміў сёння раніцай у Facebook дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Бірукоў.

Паводле яго слоў, пасьля ўчорашняй няўдалай спробы штурмаваць Мар’інку сэпаратысты адступілі. Мінулай ноччу былі зафіксаваныя тры абстрэлы пазыцый украінскіх вайскоўцаў у гэтым населеным пункце.

Паводле прадстаўніка Генштаба Ўзброеных сіл Украіны Ўладзіслава Селязьнёва, у баях пад Мар’інкай сэпаратысты страцілі 50 чалавек. У шпіталях Данецка знаходзяцца дзясяткі параненых. Раней у самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» заявілі аб гібелі 14 байцоў і 5 мірных жыхароў.

У ноч на чацьвер не спыняліся абстрэлы сэпаратыстамі ўкраінскіх вайскоўцаў у Шырокіна, Пясках, Станіцы Луганскай, Крымскім, Залатым, Наватроіцкім. У Данецку мінулая ноч прайшла спакойна. У ходзе абстрэлаў ў сераду ў горадзе быў разбураны 21 дом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG