Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літанкета Свабоды: Андрэй Федарэнка


Андрэй Федарэнка нарадзіўся ў 1964 у Бярозаўцы Мазырскага раёну. Скончыў Мазырскі палітэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт Менскага інстытуту культуры. Працаваў мулярам, на чыгунцы, бібліятэкарам, карэктарам газэты, загадчыкам аддзелу навукі і мастацтва часопісу «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм», загадчыкам аддзелу прозы ў часопісе «Маладосць», супрацоўнікам аддзелу прозы і паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва». Жыве ў Менску. Піша прозу. Сярод іншага, выдаў кнігі «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012), «Ціша» (2014). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа за кнігу «Смута»; атрымаў трэцюю ўзнагароду прэміі імя Ежы Гедройця за кнігу «Мяжа».

1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Для сябе, ідэальны чытач — я сам.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

Раніцаю на кухні.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

«Ганны Карэнінай».

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

Пячорын.

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Гогаль.

6. Што вы цяпер чытаеце?

Аверчанку.

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

На польскай.

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

Усе.

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

Дзіцячую.

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабодным?

У грыбах і на рыбалцы.

Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў. Мы вырашылі пачаць яе ад «шорт- і лонг-лістараў» сёлетняй прэміі імя Гедройця і працягнуць сябрамі журы гэтай прэміі. Далей мяркуем прапанаваць гэтую забаву шырэйшаму творчаму колу ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG