Два банкі ў Вялікабрытаніі пачалі ўнутранае расьсьледаваньне ў сувязі з абвінавачваннямі ў пераводзе меркавана карупцыйных выплат праз адзьдзяленьні гэтых банкаў у рамках шматгадовай сыстэмы хабарніцтва ў футбольным сьвеце. Банкі Barclays і Standard Chartered патрапілі ў сьпіс, складзены ўладамі ЗША, які ўключае дзясяткі фінансавых устаноў.
Нагадаем, што на мінулым тыдні ЗША прад’явілі абвінавачваньні 14 высокапастаўленым прадстаўнікам кіраўніцтва ФІФА. Гаворка ідзе аб карупцыйным скандале, зьвязаным з выплатамі на суму 150 мільёнаў даляраў. Абвінавачваньні не прад’яўленыя ні аднаму са згаданых банкаў.
Аднак, паводле абвінаваўцы ад ЗША Кэлі Кары, «у рамках расьсьледаваньня будуць правераныя фінансавыя інстытуты, з тым, каб пераканацца, што яны не былі дасьведчаныя аб іх ролі ў адмываньні хабараў». «Пакуль рана казаць аб наяўнасьці праблематычных паводзінаў», — адзначыў Кары.
У мінулую пятніцу ўлады Вялікабрытаніі паведамілі аб «працягу працэсу ацэнкі матэрыялаў, якія знаходзяцца ў іх распараджэньні, і гатоўнасьці надаць дапамогу міжнародным расследаваньням, якія ідуць цяпер».