Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Больш чым дастойны» выступ на Эўравізіі стаў правалам


Прадстаўнікі Беларусі Uzari & Maimuna не прайшлі ў фінал эўрапейскага сьпеўнага конкурсу.

Першы паўфінал Эўравізіі завяршыўся ў аўторак позна ўвечары.

На сцэне венскай канцэртнай залі «Вінэр Штадхальле» выступілі прадстаўнікі 16 краін-удзельніц конкурсу: Малдовы, Армэніі, Бэльгіі, Нідэрляндаў, Фінляндыі, Грэцыі, Эстоніі, Македоніі, Сэрбіі, Вэнгрыі, Беларусі, Расеі, Даніі, Альбаніі, Румыніі і Грузіі.

У фінал Эўравізіі, які адбудзецца 23 траўня, апроч прадстаўнікоў Беларусі, не прайшлі Малдова, Нідэрлянды, Фінляндыя, Македонія і Данія.

У навінах тэлеканала «Беларусь 1» выступ Uzari & Maimuna назвалі «больш чым дастойным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG