Перад візытам вялікіх гасьцей з Кітаю на вуліцы Чырвонаармейскай правялі кур'ёзны рамонт. Сьцяну завода імя Кірава, ўздоуж якой ідзе адзіны шлях да гатэлю "Пэкін" пафарбавалі ў шэры колер разам з шыбамі. Зьявілася шмат чырвона-зялёных плякатаў ды расьцяжак да 9 траўня. Адваротны ж бок будынка пакінулі без увагі.