У вайсковым парадзе 9 траўня ў Менску прыняў удзел адмыслова запрошаны аркестар Вайскова-паветраных сілаў ЗША.
З гэтай нагоды Майкл Мэнч у інтэрвію Belsat.eu распавёў:
«Наш аркестар пабываў у Беларусі, і ў кожным месцы, дзе мы былі, нас цёпла сустракалі. Мы ацанілі гасьціннасць і гэтую магчымасьць разам з саюзьнікамі адзначыць гадавіну заканчэньня ваенных дзеяньняў.
Усе нашыя музыкі — выпускнікі музычных установаў, у кожнага ёсьць свае ўлюбёныя творы. Падчас паездкі ў Беларусі мы складалі наш рэпэртуар з кавалкаў мэлёдый розных эўрапейскіх і амерыканскіх кампазытараў, а таксама склалі папуры зь беларускіх народных песень.
На самім парадзе выканалі традыцыйны марш Джона Філіпа Сусы 1889 году „Washington Post“, які наўпрост асацыюецца і з ЗША, і з нашымі Ўзброенымі сіламі.
Пяць гадоў таму я пачуў беларускую народную музыку ў апрацоўцы Сяргея Хвашчынскага, які жыве ў Мінэапалісе (штат Мінэсота), і тая музыка мне вельмі спадабалася. Калі рыхтаваўся да паездкі ў Беларусь, запытаўся ў Сяргея, ці магу выкарыстаць кавалкі ягоных твораў. А ён узяў і напісаў аранжыроўкі да песень і танцаў, якія мы выканалі ў Берасьці і ў Менску».