Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка патрабуе адкрытага суду ў Маскве


Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца пад арыштам у Расеі, патрабуе ад сьледзтва, каб суды над ёй былі празрыстыя, адкрытыя, публічныя і праходзілі ў Маскве.

«Дзе год трымалі і паклёпнічалі, там ужо і судзіце! Калі вы сумленныя людзі, сумленнае сьледзтва і сумленны суд, то вам няма чаго баяцца», — напісала яна ў лісьце, які апублікаваў яе адвакат Марк Фейгін.

На думку Саўчанкі, плян Сьледчага камітэту Расеі перанесьці суд над ёй у Варонеж мае на мэце «схаваць ад грамадзкасьці бяздарнасьць, непрафэсіяналізм і злачыннасьць сьледзтва».

Украінка лічыць, што прычына ў тым, што адно з злачынстваў, якое ёй інкрымінуюць, — незаконнае перасячэньне мяжы — яна нібыта ўчыніла ў Варонескай вобласьці. Але другое інкрымінаванае ёй злачынства, дачыненьне да гібелі расейскіх журналістаў, паводле вэрсіі сьледзтва, яна нібыта ўчыніла ва Ўкраіне. «Дык чаму тады мяне будуць судзіць не ў Маскве, а ў Варонежы? Чаму не адразу ва Ўкраіне?!» — пытаецца Саўчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG