Місія ЗША ў АБСЭ заклікае вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.
У прэсавым рэлізе, які распаўсюдзіла місія ЗША ў АБСЭ паведамляецца, што Злучаныя Штаты занепакоеныя нядаўнімі зьменамі становішча Мікалая Статкевіча:
«Чацьвёртага траўня экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч быў прысуджаны да больш жорсткіх умоваў у турме і да павышаных захадаў бясьпекі з-за нібыта парушэньняў турэмных правілаў».
Мікола Статкевіч адбывае шасьцігадовы тэрмін, зьвязаны зь яго удзелам у мірнай акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году ў Беларусі.
Апроч таго, у місіі ЗША ў АБСЭ ўзгадалі і пра Мікалая Дзядка:
«Мы заклапочаныя адмовай касацыйнай скаргі Мікалая Дзядка 30 красавіка на рашэньне суда ў лютым, у выніку якога яму быў падоўжаны тэрмін зьняволеньня на адзін год празь меркаваныя парушэньні турэмных правілаў. Мікалай Дзядок мусіў выйсьці на волю ў сакавіку 2015 году. Мы паўтараем наш заклік да ўраду Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і цалкам аднавіць іх палітычныя і грамадзянскія правы».
Самае папулярнае
1