Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць месяцаў у доме для бяздомных


Пяць месяцаў у прытулку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:15:02 0:00

Рэжысэр Андрэй Куціла пражыў некалькі месяцаў у вясковым прытулку, які насуперак волі ўладаў стварыў былы фэльчар і зэк Аляксей Шчадроў для абяздоленых, выкінутых на ўзбочча жыцьця людзей.

Вынікам — дакумэнтальны фільм-назіраньне «Госьці», у якім малады творца шукае тэрыторыю міласэрнасьці ў неміласэрнай дзяржаве, спрабуе зразумець: як і чаму галоўны герой стужкі раптам адчуў сябе пераемнікам Маці Тэрэзы, пакліканым у Беларусі ратаваць бяздомных?

Узьнікаюць і пытаньні да самога рэжысэра Куцілы: як ён, малады, пасьпяховы чалавек, змог заваяваць давер насельнікаў, або «гасьцей», прытулку? Чаму яго, творцу, ад фільму да фільму ўсё болей цікавіць жыцьцё людзей абяздоленых, зьняважаных уладай, грамадзтвам? Што яму дае праца над такімі фільмамі?

На гэтыя пытаньні мастацтвазнаўцы Вячаслава Ракіцкага ў тэлестудыі Свабоды і адказвае рэжысэр Андрэй Куціла.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG