Другая сусьветная вайна закончылася ў Эўропе семдзесят гадоў таму. Улады Нямеччыны падпісалі капітуляцыю пасьля вырашальнай бітвы, якая ператварыла Бэрлін у руіны. Было зьнішчана каля 600 000 кватэраў, разбурана шмат грамадзкіх будынкаў. Разбурэньні можна было бачыць на працягу дзесяцігодзьдзяў, асабліва ўздоўж Бэрлінскага муру, які падзяліў горад на ўсходнюю і заходнюю частку. Пасьля аб'яднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе пачалася шырокая адбудова, і сёньня некаторыя часткі гораду зьмяніліся непазнавальна.
Брандэнбурская брама, адзін з найбольш славутых сымбаляў Бэрліну, заставалася ў руінах праз усю Халодную вайну, бо была разьмешчаная каля самага Бэрлінскага муру. Была поўнасьцю рэстаўраваная ў 2000-2002.
Байцы Савецкай Арміі пазіруюць перад Райхстагам, дзе 30 красавіка 1945 адбываліся баі літаральна за кожны пакой. Цяпер у рэстаўраваным Райхстагу – сядзіба нямецкага парлямэнту, а шкляны купал Нормана Фостэра прываблівае шматлікіх турыстаў.
Мэмарыяльная царква імпэратара Вільгельма – адзін зь нешматлікіх бэрлінскіх будынкаў, на якім яшчэ бачныя сьляды ваенных разбурэньняў. Царква пацярпела падчас бамбаваньня ў 1943 годзе і пасьля вайны была наўмысна пакінута ў руінах.
Яшчэ адзін від Райхстагу. Унутры наведнікі ўсё яшчэ могуць пабачыць надпісы, пакінутыя савецкімі салдатамі ў 1945.
Александэрпляц, цэнтар бэрлінскага начнога жыцьця 1920-х. Плошча цалкам пераплянаваная і перабудаваная ў 1960-х як узорна-паказальны цэнтар сталіцы ГДР з выразным арыенцірам – тэлевізійнай вежай.
Паэт і ваенны карэспандэнт Васіль Захарчанка (справа) гаворыць з савецкім афіцэрам 16 траўня 1945. На гэтым самым месцы «рыкша» Клемэнс чакае кліентаў на вясновым сонейку. Ззаду зьлева – славуты гатэль «Адлён». У 1945 ён ляжаў у руінах. Адбудаваны ў 1997.