Учора ўпершыню ў жыцьці дачку забралі з дому на некалькі тыдняў — да бабулі пагасьціць. Шчасьлівая і радасная, Маша сядзела ў дзедавай машыне, прадчуваючы цікавае падарожжа. І я таксама за яе радавалася, бачачы, зь якім захапленьнем яна выправілася ў вандроўку.
А пасьля... пасьля чамусьці ўсё пачало валіцца з рук: і ежа не гатавалася, і машына не кіравалася, нібыта ўсе рэчы застылі ў нейкай сарамлівай разгубленасьці.
Так я і прахадзіла ўвесь дзень на непрытомных нагах, з кута ў кут, спрабуючы знайсьці сабе занятак.
А потым села ля вакна і нарэшце заплакала, зразумеўшы раптам, што яшчэ далёка ня ўсё ведаю пра адзіноту.
Наста Кудасава
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org