Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў пра пацяпленьне ў адносінах з Захадам


У Менску зь візытам знаходзіцца кіраўнік аўстрыйскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з фэдэральным міністрам па пытаньнях Эўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Сэбастыянам Курцам ахарактарызаваў цяперашні ўзровень адносінаў Беларусі з Захадам як некаторае пацяпленьне.

«Мы б хацелі, каб ваша краіна, дый Захад у цэлым усё-ткі, бліжэй паглядзеўшы на Беларусь, зрабіўшы адпаведныя высновы, распачалі шэраг крокаў у правільным кірунку», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што Беларусь кантактавала з Аўстрыяй больш, чым зь іншымі краінамі, Аўстрыя інвэставала ў Беларусь вельмі многае, прыўносячы перадавыя тэхналёгіі.

«Я абсалютна ня быў супраць таго, каб усталяваць самыя цесныя адносіны з Аўстрыяй, і вельмі вялікую цікавасьць выяўляла ў супрацоўніцтве зь Беларусьсю Германія. Я з гэтым пагадзіўся. Я мяркую, што ваш візыт будзе значным. Ваш прыезд — гэта добры знак».

Сёньня ж Эўрапейскі Зьвяз заклікаў улады Беларусі перагледзець прысуд палітвязьню Мікалаю Дзядку.

«Важнасьць, якую Эўразьвяз надае пытаньню палітычных зьняволеных у кантэксьце адносін паміж ЭЗ і Беларусьсю, застаецца нязьменнай», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня з нагоды падаўжэньня турэмнага тэрміну Мікалаю Дзядку. Вызваліць Дзядка павінны былі 3 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG