Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Статкевіча: Мікола рыхтуецца да этапу. ВІДЭА


Жонка Статкевіча: Мікола рыхтуецца да этапу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00

Жонка Статкевіча: Мікола рыхтуецца да этапу

У панядзелак 4 траўня ў шклоўскай калёніі адбудзецца суд над былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, якога вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня.

Жонка палітвязьня Марына Адамовіч атрымала званок ад Мікалая — як толькі ў калёнію прыйшла вестка пра аварыю, у якую трапіла Марына.

Марына Адамовіч у размове з карэспандэтамі Радыё Свабода сказала, што Мікалай Статкевіч ня мае ілюзій наконт суду, які адбудзецца ў панядзелак: «Ён рыхтуецца да этапу з калёніі ў турму. То бок чакае, што суд зноў пагоршыць яму рэжым адбыцьця пакараньня. Паводле строгага турэмнага рэжыму, які пагражае майму мужу, зьняволены мае права на адно кароткатэрміновае спатканьне раз на год і права на адну бандэроль».

Пачатак суду над Мікалаем Статкевічам заплянаваны на 14:30.

Мікалай Статкевіч — адзіны з шасьці затрыманых 19 сьнежня 2010 году кандыдатаў на прэзыдэнта, каго дагэтуль трымаюць у вязьніцы. Статкевіча асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG