Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме падпальваюць гатэлі, кавярні і крамы крымскіх татараў


Крым. Ілюстрацыйнае фота
Крым. Ілюстрацыйнае фота

На працягу апошніх некалькіх дзён у вёсцы Рыбацкае ў Алушце падпалілі 7 прыватных камэрцыйных аб’ектаў: гатэль, кавярні «Ай-Петры» і «Выгода», гандлёвы павільён, гандлёвыя кропкі і 4 аўтамабілі, якія належаць прадпрымальнікам — крымскім татарам.

Каардынатар Камітэту па абароне правоў крымска-татарскага народа, сябра Меджлісу Эскэндэр Барыеў заяўляе, што ў Крыме падпальваюць камэрцыйныя аб’екты крымска-татарскіх прадпрымальнікаў. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы Facebook, якую цытуе «Украінская праўда».

Паводле яго слоў, на працягу апошніх некалькіх дзён у вёсцы Рыбацкае ў Алушце падпалілі 7 прыватных камэрцыйных аб’ектаў: гатэль, кавярні «Ай-Петры», «Выгода», гандлёвы павільён, гандлёвыя кропкі і 4 аўтамабілі, якія належаць прадпрымальнікам — крымскім татарам.

У той жа час «Крым. Реалии» інфармуе, што афіцыйных паведамленьняў ад праваахоўнікаў Крыму па дадзеных фактах няма.

У мінулыя выхадныя ў Бахчысарайскім раёне ў вёсцы Скалістае, па інфармацыі Духоўнага ўпраўленьня мусульман Крыму, «кактэйлямі Молатава» закідалі мячэць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG