Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Ярмошына навучыць казахаў лічыць галасы на выбарах


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына будзе назіраць за хадою падрыхтоўкі і правядзеньня пазачарговых выбараў прэзыдэнта Казахстану.

«На запрашэньне старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстану Куандыка Турганкулава Лідзія Ярмошына і сябра Цэнтральнай камісіі Сьвятлана Кацуба возьмуць удзел у назіраньні за хадою падрыхтоўкі і правядзеньня пазачарговых выбараў прэзыдэнта, якія прызначаныя на 26 красавіка 2015 года», — паведамляе ЦВК Беларусі.

Паводле інфармацыі ЦВК, Ярмошына і Кацуба будуць браць удзел у працы Місіі назіральнікаў ад СНД.

25 красавіка ў Казахстане абвешчаны «дзень цішыні» перад выбарамі кіраўніка дзяржавы.

Кампанія па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты Казахстану была даволі актыўнай: 27 чалавек выказалі жаданьне ўключыцца ў барацьбу за пасаду кіраўніка дзяржавы. Аднак на «фінішную прамую» выйшлі толькі трое — дзейсны прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў (вылучаны партыяй «Нур Атан»), сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай народнай партыі Казахстану (КНПК) Тургун Сыздыкаў, самавылучэнец — старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Абельгазі Кусаінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG