Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Добраахвотнікі». Дакумэнтальны фільм пра беларусаў, якія ваююць за Ўкраіну ПОЎНЫ ФІЛЬМ


На тэлеканале Белсат адбылася прэм’ера фільму Антося Цялежнікава, які паказвае жыцьцё добраахвотніцкага батальёну «Правы сэктар».

У бінокль яны бачаць руіны данецкага аэрапорту. Калі сэпаратысты яго зьнішчылі, а ўкраінцы мусілі пакінуць руіны — яны сталі першай лініяй абароны паміж Украінай і прарасейскай Данецкай Народнай Рэспублікай.

Сэпаратысты іх баяцца і ненавідзяць. Гэтыя людзі не належаць да афіцыйных збройных сілаў, яны не атрымліваюць зарплатаў, дзяржава іх ня ўзбройвае. У першыя атакі яны хадзілі з нажамі. Аб’ядноўвае іх барацьба за вольную Украіну.

Героі фільму — байцы Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сэктар». Для адных яны незаконнае ўзброенае фармаваньне, для іншых — героі Ўкраіны. На самой справе, яны вельмі розныя людзі, у большасьці — расейскамоўныя і далёкія ад палітыкі. Сярод іх ёсьць і беларусы.

Аўтар фільму — беларускі дакумэнталіст Антось Цялежнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG