Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 26 красавіка 2015: «Чарнобыльскі шлях» у Менску


Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначацца.

Афіша:

У Менску пройдзе штогадовая вулічная акцыя «Чарнобыльскі шлях». Збор удзельнікаў каля кінатэатру «Кастрычнік» ад 14.00 да 14.30,шэсьце да 16.00 па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар іконы Божай Маці «Спатоленьне пагіблых» побач з паркам Дружбы Народаў. Мітынг сёлета ініцыятары акцыі вырашылі не праводзіць.

У Зембінскім ДК (аграгарадок Зембін, Барысаўскі раён) выступіць з імправізацыйнай музыкай Віктар Сямашка, беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст. Падчас канцэрту прагучыць таксама вершы паэткі Веры Буланды. Пачатак а 12.00.

Магілёўскі беларускамоўны рок-гурт AKUTE выступіць у клюбе «Music City Club» у Празе. Пачатак а 18.00.

У гісторыі:

1740 — заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, што належала князям Радзівілам.

1863 — нарадзіўся Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.

1929 — нарадзіўся Юры Туронак, беларускі гісторык.

1986 — здарылася самая вялікая тэхнагенная катастрофа XX стагодзьдзя — выбухнуў чацьвёрты блёк Чарнобыльскага рэактару. Ужо традыцыйна гэты дзень адзначаецца ў Беларусі масавай маніфэстацыяй «Чарнобыльскі шлях». У часы прэзыдэнцтва Лукашэнкі «Чарнобыльскі шлях» стаў апазыцыйным.

У памяці:

1883 — памёр Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.

2002 — памёр Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар.

Цытата:

Хай сьвеціцца імя Твае,
Беларусь,
У стронцыі, цэзіі, ліціі!
Як і ва ўсе вякі,
Душу быць ласкавай змусь,
Дазволь сьлязам,
Ужо радыеактыўным,
Ліцца.

Хай сьвяціцца імя Твае,
У палыновым вянку
Гаратніца.
Хай цьвіце твой дзядоўнік
Калючы, таму што безабаронны.
У цябе на слыху перагукваюцца
Радыяцыя і радаўніца.
Чакаючы ў гнёзды буслоў,
Дагніваюць на ліпах бароны.

Рыгор Барадулін, "Малітва наступнасьці"​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG