Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: страты Расеі ад санкцыяў сёньня — 25 мільярдаў эўра


Страты ад санкцый, уведзеных краінамі Захаду ў дачыненьні да Расеі, у 2015 годзе могуць вырасьці да 75 мільярдаў эўра, што складае амаль 5 працэнтаў ВУП.

Пра гэта заявіў прем'ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, выступаючы сёньня ў Дзярждуме РФ з справаздачай ўраду.

Паводле яго слоў, ужо цяпер страты ад уведзеных абмежаваньняў — значныя. Паводле ацэнак шэрагу замежных экспэртаў, яны ацэньваюцца ў 25 мільярдаў эўра. Як адзначыў Мядзьведзеў, няма практычна ніводной галіны эканомікі, якую б не закранулі санкцыі, пачынаючы ад фінансавай сфэры і заканчваючы імпартам тэхналёгіяў.

На думку Мядзьведзева, пасьля вострай стадыі крызісу, які патрапіў на канец мінулага года, эканамічная сытуацыя ў Расеі стабілізуецца. «Усё, што адбываецца, гэта далёка ня самы жорсткі з магчымых сцэнароў», —заявіў прэм’ер. У той жа час ён засьцярог ад ілюзіяў, адзначыўшы, што калі зьнешні ціск будзе ўзмацняцца, Расеі прыйдзецца разьвівацца ў іншай эканамічнай рэальнасьці, да якой неабходна будзе прыстасавацца.

Краіны Захаду пачалі ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў, кампаній і банкаў пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў сакавіку 2014 года. Скасаваньне санкцыяў увязваецца кіраўніцтвам ЭС і ЗША з выкананьнем Менскіх дамоўленасьцяў па дасягненьні міру на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG