Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе быў Коля?


Гомэр Уінслаў, «Гульня “лясьні пугай”» (1872).
Гомэр Уінслаў, «Гульня “лясьні пугай”» (1872).

Перад Вялікаднем я заглянуў у сваю родную вёску на Падляшшы. Як звычайна, у гарадзкой краме я купіў кіляграм каўбасы для Колі, сябры майго дзяцінства, які жыве адзін на хутары мэтраў за сто ад нашай апусьцелай сядзібы.

Колі дома не было, і я паехаў у вёску распытаць пра яго.

– Напіўся і напэўна сьпіць у некага ў хаце, – сказалі людзі. Каўбасу я пакінуў у сваяка, які паабяцаў завезьці яе Колю, калі той вернецца да рэчаіснасьці.

Калісьці ў нас з Колем была агульная рэчаіснасьць. Нейкі лапік таго колішняга сьвету трывае і сёньня. Коля час ад часу туды вяртаецца. Я – ніколі.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрасsvaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG