Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: «Новасьці кушай, бульбаш!»


Саўка ды Грышка: «Новасьці кушай, бульбаш!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

Саўка ды Грышка: «Новасьці кушай, бульбаш!»

Пажары ў Расеі, арэнбурскія сэкс-пчолкі, забарона амэрыканскага фільма і загад Лукашэнкі наладзіць беларускае хуткае харчаваньне — за тыдзень героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка аб'еліся навінаў.

Грышка:
Хакасія гарыць і Забайкальле.
У адказ Расея фільм забараняе.
Саўка:
Запрэт впалне лагічэн, бо яны
Там з нашай ізьдзяваюцца вайны.

Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Хто фільм глядзець не хацеў,
Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Цяпер паглядзеў.

Саўка:
Сматрэць прыятна: рускія дзяўчонкі
Раскрэпашчонна пляшуць танец пчолкі.
Грышка:
Ой, Саўка, танец калярадзкай пчолкі
За тыдзень ужо ўсім праеў пячонкі!

Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Арэнбурскі пчаліны гурток
Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Усіх нас дапёк.

Саўка:
Благадара правіцельства стараньям,
У нас адкрыюць сетку рэстаранаў.
Грышка:
Там будзе чарка, шкварка, дранік, смажань...
Саўка:
МакДональдс нервна курыць, прама скажам.

Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Боршчык, мачанка, бяляш.
Саўка:
Новасьці, новасьці,
Кушай, бульбаш!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG