Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начным ваўкам» на дазволяць пракаціцца па Бэрліне


Аляксандар Залдастанаў падчас мотапрабегу ў Севастопалі 17 сакавіка 2015 году
Аляксандар Залдастанаў падчас мотапрабегу ў Севастопалі 17 сакавіка 2015 году

Расейскі байкерскі клюб «Начныя ваўкі» не атрымае дазволу зрабіць мотапрабег па Бэрліну да савецкага воінскага мэмарыялу ў Трэптаў-парку. Пра гэта паведаміла нямецкае выданьне Die Welt са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў нямецкіх праваахоўных органах.

Паводле Die Welt, клюб пакуль не падаваў абавязковай у такіх выпадках просьбы аб пропуску праз сталіцу краіны, але, як толькі яна паступіць, будзе дадзеная адмова ў самыя кароткія тэрміны. Спантанна арганізаваны прабег мотаклюбу, на думку нямецкай паліцыі, запатрабуе прыцягненьня вялікай колькасьці супрацоўнікаў праваахоўных органаў. «Гэтыя людзі дакладна не праедуць калёнай па Бэрліне і не атрымаюць жаданага эфэкту», — заявіла крыніца.

Тым ня менш, члены клюбу ў якасьці турыстаў могуць арганізаваць «прыватнае сьвята», але ў гэтым выпадку ім таксама прыйдзецца інфармаваць улады, а само мерапрыемства будзе праходзіць пад наглядам паліцыі, гаворыцца ў артыкуле.

Паводле інфармацыі Die Welt, цяпер улады Нямеччыны вядуць перамовы з польскімі ўладамі, вырашаючы, ці будзе расейскім рокерам наогул дазволена перасекчы нямецкую мяжу.

«Начныя ваўкі», якіх узначальвае сябра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Аляксандр Залдастанаў, абвясьцілі, што яны зладзяць прабег праз тэрыторыю Польшчы ў Нямеччыну, каб адсьвяткаваць перамогу над нацысцкай Нямеччынай у Бэрліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG