Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» абярэ новага лідэра на зьезьдзе 30 траўня


Сярод кандыдатаў на старшыню — актывісты кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч.

На прэсавай канфэрэнцыі па выніках сёньняшняга пасяджэньня Рэспубліканскай рады кампаніі «Гавары праўду», было вырашана пацьвердзіць вылучэньне Тацяны Караткевіч прэтэндэнткай на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.

8 красавіка Ўладзімер Някляеў распаўсюдзіў заяву, у якой паведаміў пра свой выхад з апазыцыйных структураў, у тым ліку з кампаніі «Гавары праўду»:

«Двухгадовыя перамовы беларускай апазыцыі па вылучэньні адзінага кандыдата і вызначэньні сумеснай праграмы на прэзыдэнцкія выбары 2015 году завяршыліся безвынікова, — гаворыцца ў заяве палітыка. — У сувязі з гэтым заяўляю пра свой выхад з апазыцыйных структураў, у тым ліку з грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“, актывістам якой я назаўжды ўдзячны за працу і падтрымку. Незалежнасьць і дэмакратычная будучыня Беларусі застаюцца для мяне найважнейшай каштоўнасьцю. Дзеля гэтага я буду працаваць і далей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG