Лінкі ўнівэрсальнага доступу

700 тысяч бразыльцаў выйшлі на антыўрадавыя дэманстрацыі


Дэманстрацыя пратэсту ў Сан Паўлу
Дэманстрацыя пратэсту ў Сан Паўлу

Прынамсі 700 тысяч бразыльцаў узялі ўдзел у дэманстрацыях ў 218 гарадах краіны супраць палітыкі прэзыдэнткі Дзілмы Русэф. Паводле саміх пратэстоўцаў, на вуліцы выйшлі паўтара мільёна чалавек.

Акцыі пратэсту прайшлі ў 24 з 26 штатаў краіны, а найбольш шматлікая дэманстрацыя адбылася ў Сан-Паўлу — там на вуліцы выйшлі прынамсі чвэрць мільёна чалавек. Дэманстрацыі прайшлі мірна і без сутычак з паліцыяй.

У сакавіку ў акцыях пратэсту па ўсёй краіне узялі ўдзел больш за 2,4 млн бразыльцаў.

Арганізатарам пратэстных выступаў ізноў стаў «Рух за свабодную Бразылію», што вырас з «Руху за бясплатны праезд», які правёў мільённыя дэманстрацыі напярэдадні правядзеньня Чэмпіянату сьвету па футболе ў 2014 годзе.

Апазыцыя абвінавачвае Русэф і яе ўрад у правядзеньні неэфэктыўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі на фоне паўсюднай карупцыі ў дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras і ў кіраўніцтве ўрадавай «Партыі працоўных». Асабіста кіраўніца дзяржавы не фігуруе ў гучных карупцыйных скандалах, аднак многія з удзельнікаў акцый пратэсту патрабавалі пачатку працэдуры адстаўкі прэзыдэнткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG