Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка па-рознаму рэагуюць на заклікі, каб Беларусь далучылася да Расеі.
Саўка:
Ужэ, как гаварыцца,
Пара апрадзяліцца -
Ядзіная валюта
І обшчыя граніцы.
І поўнае сьліяніе ўсех сфер...
Грышка:
Ты што, каўтнуў сівуху,
Пранікся «рускім духам»
І вырашыў вяртаць СССР?
Саўка:
Я буду дзелу прэдан -
Нам нужэн рэферэндум,
Што б людзі ўсе прасілі
Ўхаждзенія ў Расію.
Ана, Расія, ўсех нас зашчыціт!
Грышка:
Вялікая Расея
Вас нафтаю сагрэе
І вылекуе нават прастатыт.
Саўка:
Народ адзін мы зь імі.
Ня проста пабрацімы,
А брацья, сёстры, цесьці.
Всягда мы былі ўмесьце.
І ўмесьце выйшлі з Кіеўскай Русі...
Грышка:
Ты, Саўка, жалю варты!
Вярзеш свае стандарты.
Ну, што ж, калі так хочаш, дык вярзі.