Мае фаварыты сёлетняй прэміі Гедройця выразна акрэсьліваюць трэнд, які існаваў у беларускай літаратуры і раней, але сёлета яго як прарвала. Пісьменьнікі прапануюць нам уцёкі зь беларускай рэальнасьці.
Бахарэвіч вядзе нас па страшнаватых сьцежках Беларусі «амаль тут» і «амаль цяпер», але зусім ня тут і цяпер. Дубавец разгортвае псыхадэлічны трып у нейкім паралельным беларускім сусьвеце. Брыль вяртае нас у наш мілы і па-караткевіцку нерэальны Залаты Век.
Нам страшна. Нам дзіўна. Нам утульна. Толькі не адчыніць акно. Не прачытаць навіны. Не паглядзець у люстэрка.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org