Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзка ўпалі цэны на нафту


У сераду цана нафты на нью-ёркскай таварнай біржы ўпала на шэсьць зь лішнім адсоткаў пасьля зьяўленьня зьвестак пра тое, што запасы нафты ў Злучаных Штатах вырасьлі да самага высокага з 1930 году ўзроўню.

Цана барэля так званай заходнетэхаскай нафты зьнізілася на шэсьць з паловай працэнтаў да 50 даляраў 42 цэнтаў. З пачатку гэтага году нафта страціла ў цане пяць з паловай працэнтаў.

Падзеньне цаны экспэрты тлумачаць перш за ўсё лішкам прапановы. Узровень здабычы нафты ў ЗША застаецца на рэкордным за некалькі дзесяцігодзьдзяў узроўні. Паводле прагнозаў Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, ён можа пачаць падаць у чэрвені ў выніку вываду з эксплюатацыі нерэнтабэльных пры невысокіх цэнах сланцавых радовішчаў нафты. Аднак значны разрыў паміж высокай прапановай і нізкім попытам, хутчэй за ўсё, захаваецца. Нафтавыя цэны таксама могуць стаць ахвярай далейшага ўмацаваньня даляра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG