Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 найлепшых беларускіх песень усіх часоў. «Радыё Свабода» — у першай дзясятцы


Басовішча 1992 году. Уліс
Басовішча 1992 году. Уліс

Сайт Tuzin.fm, на падставе апытаньня 90 экспэртаў, склаў сьпіс 100 найвялікшых беларускіх песень.

Узначальвае рэйтынг «Александрына» «Песьняроў», на другім месцы «Тры чарапахі» Лявона Вольскага, сьледам «Завіруха» «Верасоў», і замыкаюць пяцёрку зноў «Песьняры» і Лявон Вольскі: «Касіў Ясь канюшыну» і «Паветраны шар».

У сотню ўвайшлі песьні самых розных беларускіх выканаўцаў. Тут суседнічаюць «Народны альбом» і «Магутны Божа», этна-гурт «Троіца» і Аляксандар Саладуха, Neuro Dubel і «Сябры», «Ляпіс-Трубяцкі» і Міхал Клеафас Агінскі, народныя песьні і творчасьць Сярогі. У сьпіс патрапіла і больш як 10 песень, якія сьпяваў Данчык.

У дзясятку лепшых экспэрты занесьлі песьню «Радыё Свабода» гурту «Уліс» на музыку Вячаслава Кораня і словы Фэлікса Аксёнцава.

«Кампазыцыя, створаная на пачатку 1990 году ў Менску, стала ня толькі галоўнай песьняй гурту „Уліс“, але і сымбалем беларускага року ды неафіцыйным гімнам беларускага руху пачатку 90-х. Упершыню гэты твор выйшаў на вініле гурту „Уліс“ — „Краіна доўгай белай хмары“ (1990), запісанага і выдадзенага ў Польшчы. Расшыфраваць усе сэнсы, закладзеныя ў гэты твор, імкнуцца ўсё новыя і новыя выканаўцы. Праз 9 гадоў яе цудоўна перасьпявае N.R.M., а праз 24 гады — малады сьпявак Раман Волазьнеў зробіць фантастычную вэрсію, якая пераможа ў конкурсе кавэраў „Радыё Свабода“. І ў кожнага — свае наладкі на хвалю Радыё Свабода», — піша сайт Tuzin.fm.

Усе кавэр-вэрсіі песьні "Радыё Свабода" можна паслухаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG