Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым заканчваюцца размовы пра хунту, пятую калёну і «гейропу»?

абноўлена

Андрусь Такінданг: Вася-псіх
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00

Андрусь Такінданг: Вася-псіх

З нагоды 1 красавіка Андрусь Такінданг распавядае пра выпадак, які адбыўся ва ўнівэрсаме «Цэнтральны» ў Менску. Невядомы правакатар пачаў чапляцца да мясцовых выпівох з размовамі пра хунту, пятую калёну і «гейропу», пры гэтым усім даказваў, што ён ня псіх.

Ціха-мірна злоўжывалі
Мы зь сябрамі ў «Цэнтральным»,
Дзе наўкола сталінскі ампір,
І было ўсё нармальна,
Размаўлялі пра каханьне,
Пра футбол, машыны і жанчын!
Ды нябачны правакатар
Ператусаваў нам карты,
Бедны Вася раптам ашалеў!
Як размова выпадкова
Перайшла ў бок вядомы,
Пра ЭЗ, Расею і Дзярждэп.
Хунта, пятая калёна,
Сьмерць піндосам, гейэўропа..."
Паваліла пена з роту, і...
З-пад віна пустою пляшкай,
Вася, як казак адважны
Біўся і крычаў, што ён ня псіх!
Мы на сутках у пастарунку
Сабутэльніку-прыдурку
Надавалі каршнякоў, каб знаў.
— Вася, усё ж было нармальна!
Мы ж душэўна выпівалі
— Што ж ты, гад, бутэлькаю махаў!?

Глядзець відэа на youtube.

Глядзець іншыя выпускі перадачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG