Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары Каспараў: У шахматах ёсьць правілы, у Пуціна — іх няма


Ідэалёгія Пуціна — згустак нянавісьці
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:33:55 0:00

Ідэалёгія Пуціна — згустак нянавісьці

Знакаміты чэмпіён сьвету па шахматах, вядомы грамадзкі дзеяч і палітык Гары Каспараў даў інтэрвію расейскай службе «Радыё Свабода». Вось некаторыя фрагмэнты гэтай размовы:

У пуцінскай Расеі ад самага пачатку правілаў не было

Калі б гаворка ішла пра шахматы, мне было б значна лягчэй, таму што ў шахматах ёсьць правілы. Мы разумеем, што з самага пачатку у абодвух супернікаў аднолькавая колькасьць фігур. Яны гуляюць паводле правілаў, і перамагаць трэба ў адпаведнасьці з гэтымі правіламі. На жаль, у пуцінскай Расеі ад самага пачатку правілаў не было. Дакладней, было ясна, што адзінае правіла, зь якім трэба жыць, — гэта тое, што Крэмль зьменіць правілы, калі захоча.

Заходняе грамадзтва не гатовае прыняць пуцінскую рэчаіснасьць

...Наагул дыктатар на гэтым этапе супрацьстаяньня са свабодным сьветам заўжды мае перавагу (гэтаксама такую перавагу меў Гітлер), таму што ён парушае правілы. Болей за тое, ён валодае палітычнай воляй, якая на дадзеным этапе перабівае любы магчымы супраціў з боку заходніх дэмакратыяў. Заходняе грамадзтва, якое 70 гадоў цешыцца камфортам, сёньня пакуль яшчэ не гатовае прыняць пуцінскую рэчаіснасьць ва ўсёй яе страшэннай нагаце.

Пуцінская прапаганда пабудаваная на зьнешняй экспансіі

...Уся пуцінская ўнутраная расейская прапаганда пабудаваная на зьнешняй экспансіі. Сёньняшнія расейскія навіны на 70% — гэта Ўкраіна. Там пра Расею практычна нічога не засталося. І гэта азначае, што Пуціну, як наркаману, патрабуецца ўсё большая і большая доза дзеля таго. каб падтрымліваць у грамадзтве гэту эйфарыю і параною. Крымская эйфарыя сыходзіць. Эфэкт ад Крыму паступова сыходзіць — гэта азначае. што ён павінны рухацца некуды далей. Найбольш верагодная тэрыторыя для працягу агрэсіі — гэта, канечне, Украіна.

У Пуцінскай прапагандзе няма ідэалу будучыні

...У пуцінскай прапагандзе наагул няма ідэалу будучыні. Гэта, як мне падаецца, унікальны выпадак у гісторыі, калі ўся прапаганда будуецца на нэгатыве. Гэта — страшэнны згустак нянавісьці. Ідэя «рускага міра» стала занадта эфэмэрнай, яна нікога не захапіла, гэта спроба падтрымліваць у грамадзтве стан маньякальнага брэду. Доўга падтрымліваць яго бязь нейкіх жорсткіх дзеяньняў немагчыма.

Дамагчыся выніку можна толькі праз дэмантаж рэжыму

...Мне падаецца, што спроба нейкіх знакавых людзей у расейскай апазыцыі зьмешваць з палітыкай барацьбу з дыктатурай — гэта дарога ў нікуды. Вы ня можаце супрацьстаяць дыктатуры і пры гэтым думаць: а вось на наступных выбарах мы павінныя рэагаваць на запыты груп насельніцтва. Барацьба з дыктатурай не азначае, што вы павінны ўдзельнічаць у выбарах, вы мусіце дамагчыся выніку праз дэмантаж рэжыму.

Узьнікненьне свабоднай Украіны — гэта сьмяротны прысуд пуцінскаму рэжыму

...Канечне, узьнікненьне свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай Украіны — гэта сьмяротны прысуд пуцінскаму рэжыму. Гэта ж ня плошча Тахрыр у Каіры. Украіна гэта ня толькі геаграфічна блізкая дзяржава. Гэта наўпроставы сыгнал для ўсіх, хто жыве ў Расеі, што можна жыць і так, што ёсьць у тым ліку і Эўропа, якая размаўляе па-расейску.

Мне падаецца, Пуціна найболей хваляваў той факт, што дыктатара можна зьвергнуць. Сам факт таго, што ўлада можа зьмяніцца ня ў выніку нейкай зьдзелкі з элемэнтамі выбараў, як гэта было ў 1999 годзе, альбо як пасьля было з Мядзьведзевым...

Пакуль Пуцін у Крамлі шанцаў на мір ва Ўкраіне няма ніякіх, таму што мір для Пуціна азначае канец ягонай уладзе. Пуцін павінны падтрымліваць сваю ўладу ў абстаноўцы татальнай агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG