У ноч з 27 на 28 сакавіка ў Маскве невядомыя зьнішчылі імправізаваны мэмарыял на месцы забойства апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, на Вялікім Маскварэцкім мосьце. На некалькіх аўтамабілях яны вывезьлі ўсе кветкі, плякаты, сьвечкі. Але ўжо да поўдня суботы мэмарыял быў адноўлены: людзі несьлі сьвежыя тульпаны і гвазьдзікі да месца гібелі Нямцова з раньняй раніцы. Гэта другі падобны выпадак: у ноч з 24 на 25 сакавіка мэмарыял памяці Нямцова разграмілі актывісты аднаго з пракрамлёўскіх рухаў.