Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты газэты «Белорусы и рынок» выказалі недавер рэдактару


Адна з найстарэйшых незалежных газэт Беларусі, дзелавы штотыднёвік «Белорусы и рынок» — пад пагрозай закрыцьця: з-за канфлікту з кіраўніцтвам журналісты гатовыя пазвальняцца.

У чацьвер увечары на афіцыйнай старонцы газэты «Белорусы и рынок» у Facebook быў апублікаваны тэкст звароту калектыву рэдакцыі да акцыянэраў закрытага акцыянэрнага таварыства «Мэдыярынак» — заснавальніка выданьня.

У гэтым звароце журналісты выказалі недавер галоўнаму рэдактару Валянціне Вештарт. Паводле заявы супрацоўнікаў газэты, Вештарт за два месяцы сваёй працы «настроіла супраць сябе ўвесь творчы калектыў», «прадэманстравала недастатковы ўзровень кваліфікацыі» і «нізкі ўзровень кіраўнічай культуры», у цэлым стварыла ў выданьні «невыносныя ўмовы» працы з пункту гледжаньня маральна-псыхалягічнага клімату.

Між тым сытуацыя, якая склалася на сёньняшні дзень, нясе ў сабе пагрозу поўнага развалу рэдакцыйнага калектыву, што ня толькі нэгатыўна адаб’ецца на якасьці газэты, але і можа прывесьці ўрэшце да прыпыненьня яе выпуску.

«Нягледзячы на перашкоды нармальнай працы рэдакцыі, якія ствараюцца галоўным рэдактарам, мы не дапускалі збояў выхаду газэты. І ў далейшым лічым для сябе безадказным ставіць пытаньне пра страйк або масавую адмову ад працы. Між тым сытуацыя, якая склалася на сёньняшні дзень, нясе ў сабе пагрозу поўнага развалу рэдакцыйнага калектыву, што ня толькі нэгатыўна адаб’ецца на якасьці газэты, але і можа прывесьці ўрэшце да прыпыненьня яе выпуску. Адказнасьць за гэта будзе ляжаць на кіраўніку рэдакцыі і заснавальніку газэты „Белорусы и рынок“ — ЗАТ „Мэдыярынак“, калі акцыянэры ня зробяць захадаў па аднаўленьні нармальнай працы рэдакцыйнага калектыву», — гаворыцца ў звароце.

Зварот да акцыянэраў быў прыняты на сходзе працоўнага калектыву 26 сакавіка.

Звольняць ці звольняцца?

За два дні да гэтага на старонцы «Белорусы и рынок» у Facebook быў апублікаваны адкрыты зварот супрацоўнікаў выданьня да самой Валянціны Вештарт, у якім прапаноўвалася скараціць штат выданьня за кошт васьмі аўтараў. Сярод іх — намесьніца галоўнага рэдактара Ірына Крыловіч, адказны сакратар Юры Сезень, загадчык аддзелу палітыкі Паўлюк Быкоўскі, фінансавы аглядальнік Уладзімер Тарасаў, аглядальнік і публіцыст Канстанцін Скуратовіч ды іншыя. Як адзначалася ў звароце, гэты крок быў зроблены ў мэтах «абароны работнікаў ад неабгрунтаваных спагнаньняў і звальненьняў» з прычыны плянаванага скарачэньня штату супрацоўнікаў. На думку журналістаў, у дадзены момант Вештарт спэцыяльна выціскае супрацоўнікаў з калектыву, каб пазьбегнуць выплаты выхадных дапамог, якія ім належацца паводле заканадаўства пры скарачэньні штату.

Між тым, як стала вядома Радыё Свабода, 26 сакавіка на сходзе калектыву Вештарт абвясьціла, што ніхто з тых, хто падпісаў гэтую заяву, не падпадае пад пляны кіраўніцтва па скарачэньні штату, таму яны могуць звольніцца толькі самі.

Зрэшты, большасьць журналістаў газэты «Белорусы и рынок» заяўляюць: калі сытуацыя ў газэце ня зьменіцца, у самы бліжэйшы час яны плянуюць напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні.

Сёньняшні крызіс газэты «Белорусы и рынок» быў выкліканы зьменай складу акцыянэраў ЗАТ «Мэдыярынак», якое выступае заснавальнікам штотыднёвіка "Белорусы и рынок«.Стваральнік, распрацоўнік канцэпцыі і галоўны рэдактар Вячаслаў Хадасоўскі, які кіраваў газэтай на працягу ўсіх 25 гадоў існаваньня, прадаў большую частку сваіх акцыяў некалькім прыватным асобам, у ліку якіх — генэральны дырэктар «Эўрарадыё» Зьміцер Новікаў. Новыя акцыянэры прызначылі новага галоўнага рэдактара — былую рэдактарку часопіса «Белорусское сельское хозяйство» Валянціну Вештарт. Сам Вячаслаў Хадасоўскі атрымаў сымбалічную пасаду шэф-рэдактара.

Новая галоўная рэдактарка Валянціна Вештарт адразу абвясьціла пра перафарматаваньне выданьня — у прыватнасьці, пра адмову ад палітычных тэм і скасаваньне адпаведнага аддзелу, а таксама ўвядзеньне іншых падыходаў да працы, з чым журналісты газэты прынцыпова ня згодныя.

Новы рэдактар: свабода — гэта не ўсёдазволенасьць.

На сходзе калектыву «Белорусы и рынок» 26 сакавіка супрацоўнікі таксама прагаласавалі за новы праект рэдакцыйнай палітыкі. Ён мала адрозьніваецца ад ранейшых прынцыпаў працы выданьня: газэта, як і раней, падкрэсьлівае сваю прыхільнасьць да прынцыпаў лібэральнай дэмакратыі, рынкавай эканомікі, свабоды слова і г. д.

Праект быў распрацаваны Крыловіч і Хадасоўскім — сябрамі рэдакцыйнай камісіі, створанай пры пасярэдніцтве БАЖ. Аднак Вештарт — старшыня гэтай камісіі — адзначыла, што катэгарычна супраць некаторых палажэньняў, якія дэкляруюцца ў прапанаваным варыянце рэдакцыйнай палітыкі.

Ня можа быць таго, што вы называеце аўтарскай журналістыкай, калі журналіст сам лічыць сябе мэсіяй і дае сабе права меркаваць пра ўсё, што адбываецца.

«Ня можа быць таго, што вы называеце аўтарскай журналістыкай, калі журналіст сам лічыць сябе мэсіяй і дае сабе права меркаваць пра ўсё, што адбываецца. Свабода — гэта не ўсёдазволенасьць. Журналіст — гэта чалавек, які зьбірае інфармацыю і перадае яе чытачу. Чаму той факт, што чалавек атрымаў дыплём журналіста, дае яму права лічыць сябе спэцыялістам ва ўсіх галінах і выказваць сваё меркаваньне зь любой нагоды? У той канцэпцыі рэдакцыйнай палітыкі, якую хочуць бачыць заснавальнікі — ня будзе ўсёдазволенасьці», — заявіла Вештарт калектыву на ўчарашнім сходзе.

Праект рэдакцыйнай палітыкі накіраваны на разгляд акцыянэрам ЗАТ «Мэдыярынак». Як падкрэсьліла Вештарт, размаўляючы з калектывам, менавіта акцыянэры будуць прымаць канчатковае рашэньне.

«Я толькі хачу, каб вы разумелі ўсе — я таксама найманы работнік у дадзенай сытуацыі, і я на прыняцьце рэдакцыйнай палітыкі ніяк не ўплываю. Людзі купілі актыў, уладальнікі — гэта прыватныя асобы. Яны купілі прадпрыемства, і лягічна, што яны маюць права вызначаць стратэгію яго разьвіцьця. Яны бізнэс хочуць рабіць. Яны пакуль укладваюць свае ўласныя грошы, уносяць іх на рахунак прадпрыемства. Зразумейце, людзі хочуць рабіць бізнэс. Гэта толькі бізнэс», — заявіла яна.

Зварот калектыву рэдакцыі і праект рэдакцыйнай палітыкі маюць разгледзець на сходзе акцыянэраў ЗАТ «Мэдыярынак» на наступным тыдні.

«Гэта можа вельмі дрэнна скончыцца»

Радыё Свабода папрасіла пракамэнтаваць сытуацыю ў газэце «Белорусы и рынок» журналістку тыднёвіка, кіраўніцу аддзелу прыватызацыі Тацяну Манёнак. Журналістка заявіла Свабодзе, што сытуацыя ў газэце склалася крытычная.

Мне здаецца, што калектыў зрабіў усё магчымае для таго, каб усё ж такі адстаяць газэту, бо мы ведаем, што яна патрэбная чытачам.

«Мне здаецца, што калектыў зрабіў усё магчымае для таго, каб усё ж такі адстаяць газэту, бо мы ведаем, што яна патрэбная чытачам. Мы памятаем, калі год назад фінансавая сытуацыя ў газэце была складаная, чытачы нас падтрымлівалі і нават прапаноўвалі дапамагчы грашыма, бо казалі: калі вы сыдзеце, то хто застанецца? Калектыў працаваў столькі гадоў, і цяпер зламаць нашу канцэпцыю... Мы лічым, што гэта азначае, што першае беларускае эканамічнае выданьне будзе зьнішчана. Мне нават цяжка знайсьці нейкія аргумэнты, чаму так адбываецца, чаму акцыянэр ня верыць калектыву, прафэсіяналам у журналістыцы, якія прапрацавалі шмат гадоў, чаму была зробленая стаўка на чалавека, мне здаецца, выпадковага, у якога няма адчуваньня газэты, яе сутнасьці, яе вагі для чытачоў. Калі б гэты акцыянэр хоць крышачку разумеў, што гэта за выданьне, усё можна было б паправіць. Бо праблема ўзьнікла на пустым месцы. Калектыў газэты выдатна разумее, што патрэбны зьмены, трэба хутка разьвіваць інтэрнэт-вэрсію газэты. Але ж гэта ня значыць, што трэба цалкам зьмяняць канцэпцыю. Тым больш што мы не разумеем, што гэта дасьць у выніку. На жаль, гэта можа вельмі дрэнна скончыцца».

Манёнак не выключае, што ў наступны панядзелак, пасьля сходу акцыянэраў, калі новыя ўладальнікі газэты ня пойдуць насустрач калектыву, супрацоўнікі пададуць заявы аб звальненьні.

«Мы хочам спадзявацца, што акцыянэр зразумее, што ня трэба нічога іншага, акрамя таго як прызначыць кіраўніком гэтай газэты прафэсіянала», — заявіла Манёнак.

Камэнтар новага акцыянэра газэты Зьмітра Новікава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG