Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Peugeot, Citroen, Mitsubishi спыняюць вытворчасьць у Расеі


Завод у Калузе, які выпускае аўтамабілі Peugeot, Citroen, Mitsubishi, з 27 красавіка прыпыняе вытворчасьць, паведамляе ТАСС.

Прычыны прыняцьця такога рашэньня прэс-служба прадпрыемства тлумачыць складанай сытуацыяй на расейскім аўтамабільным рынку і далейшым падзеньнем попыту. Акрамя гэтага 31 сакавіка будуць спыненыя некаторыя працоўныя дамовы працаўнікоў у сувязі са сканчэньнем тэрміну іх дзеяньня. Раней прафсаюз прадпрыемства заяўляў, што завод не плянуе падаўжаць тэрміновыя дамовы 40 адсоткаў працоўных (паводле розных зьвестках, мова ідзе пра 500-800 чалавек).

Расейскія аўтазаводы масава скарачаюць вытворчыя праграмы пасьля абвалу продажаў у лютым. Паводле справаздачы Асацыяцыі эўрапейскага бізнэсу, у лютым гэтага году продажы новых аўтамабіляў і лёгкага камэрцыйнага транспарту ў Расеі ўпалі на 38 адсоткаў у параўнаньні зь лютым 2014 года.

18 сакавіка General Motors заявіў аб спыненьні да канца бягучага года продажаў у Расеі марак Opel і мадэляў масавага сэгмэнту Chevrolet. Паўднёвакарэйскі аўтавытворца SsangYong Motor прыпыніў экспарт аўтамабіляў у Расею. Да скарачэньня вытворчасьці рыхтуюцца і іншыя расейскія заводы, у тым ліку — Volkswagen у Калузе і Nissan у Пецярбурзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG