Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладая гвардыя кібэр-«стукачоў»


Фота з афіцыйнага сайту
Фота з афіцыйнага сайту

МедиаГвардия, новая пракрамлёўская маладзёвая група, правярае інтэрнэт на прадмет сайтаў, якія парушаюць расейскае заканадаўства. Крытыкі гэтай ініцыятывы кажуць, што ў Расеі аднаўляецца практыка стукачоў сталінскай эпохі.

«Мы прапануем ўсяго некалькімі клікамі зрабіць інтэрнэт болей чыстым і бясьпечным. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце і дасылаць звароты, калі Вы сутыкнуліся ў сетцы Інтэрнэт з забароненай інфармацыяй!» — паведамляюць актывісты МедиаГвардии на сваім сайце.

Спосаб дзеяньня МедиаГвардии, паводле іх уласных словаў, вельмі просты: яны разглядаюць скаргі ад грамадзянаў на зьмест розных сайтаў і калі даходзяць да высновы, што скаргі апраўданыя, пасылаюць фармальнае прашэньне ў Роскомнадзор (Фэдэральную службу па нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый) аб закрыцьці сайту.

Паводле сайту МедиаГвардии, да ініцыятывы, заснаванай у 2013 годзе, далучыліся да гэтага часу каля 4 тысяч чалавек. Яны нібыта выявілі амаль 19 тысяч парушэньняў расейскага заканадаўства ў Інтэрнэце і давялі да закрыцьця або блякады амаль 2,5 тысячы сайтаў.

Апошняй ахвярай дзейнасьці актывістаў МедиаГвардии стаў сайт Дети-404, які ўзьнік як група падтрымкі для непаўналетніх геяў і лесьбіянак у Расеі пасьля прыняцьця ў 2013 годзе закону аб забароне прапаганды «нетрадыцыйных сэксуальных зносінаў».

Крытыкі МедиаГвардии сьцьвярджаюць, што яе дзеяньні ўзнаўляюць у грамадзтве практыку даносаў, якая была распаўсюджаная ў СССР у сталінскую эпоху.​

Кірыл Грынчанка, кіраўнік МедиаГвардии, паведаміў у допісе Радыё Свабода, што крокі для закрыцьця сайту Дети-404 былі зробленыя пасьля таго, калі яго група атрымала звыш 200 скаргаў ад грамадзян. Паводле Грынчанкі, сайт Дети-404 займаўся прапагандай гомасэксуальных зносін, а не псыхалягічнай дапамогай для маргіналізаваных непаўналетніх гомасэксуалістаў, сярод якіх колькасьць самагубстваў вышэйшая, чым сярод гетэрасэксуальных аднагодкаў.

Крытыкі МедиаГвардии сьцьвярджаюць, што яе дзеяньні ўзнаўляюць у грамадзтве практыку даносаў, якая была распаўсюджаная ў СССР у сталінскую эпоху.

«Я не хацеў бы выказвацца вельмі жорстка, але, на жаль, дрэнныя традыцыі 30-х гадоў у Расеі ўзнаўляюць у такім выглядзе. Таму што гэта стукацтва ў чыстым выглядзе. Гэта па-просту называецца стукацтвам. Насамрэч праблемы, якую яны прыдумваюць, няма, але для яе вырашэньня неабходна стварэньне вось такіх падразьдзяленьняў, якія сядзяць на зарплаце і робяць выгляд, што яны зьяўляюцца нейкім голасам народу» — сказаў Свабодзе Павел Рассудаў, былы кіраўнік Пірацкай партыі Расеі, якая змагаецца за свабоду выказваньняў у Інтэрнэце.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG