Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады плянуюць узмацніць адказнасьць за камэнтары на сайтах


У Беларусі падрыхтаваныя зьмяненьні ва ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт».

Плянуецца закрыць пралазы, якія існуюць для ўладальнікаў сайтаў у пляне іх адказнасьці за «камэнтатараў» на сваіх рэсурсах.

Пра гэта заявіла падчас прыёму грамадзянаў і прамой тэлефоннай лініі ў Шчучыне міністар інфармацыі Лілія Ананіч.

Яна паведаміла, што цяпер дапрацоўваюцца асобныя нормы заканадаўства, якія датычацца рэгуляваньня інтэрнэт-прасторы.

Паводле Ананіч, людзі ўжо адчулі карысьць ад дзяржаўнага рэгуляваньня інтэрнэт-прасторы, а зьмяненьні ў заканадаўстве дазволілі ўнесьці пэўныя карэктывы ў працу інтэрнэт-рэсурсаў, перадае БЕЛТА.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды новую ініцыятыву Мінінфарма:

Справа ў тым, што пасьля таго як напрыканцы мінулага году ў закон аб СМІ былі ўнесеныя зьмены, узьнік канфлікт паміж двума нарматыўнымі актамі.

«Справа ў тым, што пасьля таго як напрыканцы мінулага году ў закон аб СМІ былі ўнесеныя зьмены, узьнік канфлікт паміж двума нарматыўнымі актамі. Паміж гэтымі зьменамі ў закон і паміж нормамі прэзыдэнцкага ўказу № 60 ад 2010 году. У гэтым указе гаворыцца пра тое, што адказнасьць за камэнтары, за матэрыялы нясе менавіта тая асоба, якая іх разьмясьціла. Дарэчы, гэта было пэўным вынікам такой досыць інтэнсіўнай грамадзкай дыскусіі вакол гэтага пытаньня. Пасьля таго як былі ўнесены зьмены ў закон аб СМІ, атрымалася, што нормы закону ў пэўным сэнсе супярэчаць норме гэтага ўказу. І вось здаецца, што зараз гэты канфлікт нормаў спрабуюць вырашыць менавіта такім спосабам. Спосабам, які перакрэсьлівае ўсю тую дыскусію, усе тыя плюсы, якія былі дасягнутыя падчас абмеркаваньня прэзыдэнцкага ўказу аб абароне нацыянальнага сэгмэнту інтэрнэту. І найбольш простым для дзяржаўных органаў спосабам, калі адказнасьць ускладаецца не на тых асобаў, якіх трэба шукаць, прыцягваць да адказнасьці, а на рэсурсы. Інтэрнэт-рэсурсы выглядалі як пэўная пляцоўка, на якой кожны можа пакінуць надпіс. І падыход быў такі, што менавіта той, хто пакінуў надпіс, умоўна кажучы, на плоце, прыцягваецца да адказнасьці, а не ўладальнік гэтага плота. А цяпер сытуацыя мяняецца, і зараз вось уладальнікам плоту давядзецца сачыць за чысьцінёй, калі такія нормы будуць унесеныя ў закон».

Паводле прэзыдэнцкага ўказу № 60 ад 1 лютага 2010 году «Аб захадах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт», адказнасьць за зьмест разьмешчанай у інтэрнэце інфармацыі нясуць асобы, якія яе разьмясьцілі. У адпаведнасьці з унесенымі ў закон «Аб СМІ» зьменамі за зьмест пакінутых карыстальнікамі камэнтароў цяпер нясе адказнасьць уладальнік інтэрнэт-рэсурсу.

Раней Лілія Ананіч адзначыла, што «орган дзяржаўнага кіраваньня будзе выносіць уладальнікам рэсурсаў папярэджаньне, калі ў камэнтарах зьмяшчаецца інфармацыя, распаўсюд якой забаронены законам, альбо наносіць шкоду дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам, альбо якая зьмяшчае непраўдзівую, абразьлівую інфармацыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG