Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з Расеі просіць прытулку ва Ўкраіне ВІДЭА


Палітычныя ўцекачы Расеі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:45 0:00
Наўпроставы лінк

Палітычныя ўцекачы Расеі

Больш за сто грамадзянаў Расеі папрасілі палітычнага прытулку ва Ўкраіне.

Гэта зьвесткі Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны. У 2013 годзе падобных заявак было ў тры разы менш. Асноўнай прычынай палітуцекачы называюць перасьлед за крытыку ваеннага ўмяшаньня Расеі ў канфлікт ва Ўкраіне.

У выніку перасьледу расейскі журналіст Дзьмітры Шыпілаў вырашыў пакінуць радзіму і пераехаць ва Ўкраіну. Нягледзячы на тое, што ўкраінскія памежнікі не хацелі пускаць яго ў краіну, дзякуючы парадам сяброў, Дзьмітры цяпер у Кіеве. Вось што ён паведаміў праграме Настоящее время:

«Легалізоўвацца, вядома, буду. Але, можа, і не атрымаецца. Я магу сказаць, чаму можа не атрымацца, таму што міграцыйная служба Ўкраіны ўспрымае Расею як прававую дзяржаву, дзе ёсьць справядлівы суд. Пры тым гэтай дзяржавай разьвязаная вайна, такія вось нелягічныя нестыкоўкі ўзьнікаюць».

Дзьмітры адбыў тэрмін пакараньня за публікацыі ў блогу, якія былі прызнаныя зьневажальнымі для прадстаўнікоў мясцовай улады.

«Небясьпечна быць у Расеі проста чалавекам, які мае сваё ўласнае меркаваньне, адрознае ад таго, якое навязваецца большасьцю. Той жа выпадак зь Нямцовым — абуральная квінтэсенцыя ўсяго таго, што адбывалася за апошні год у Расеі», — кажа журналіст Дзьмітры Шыпілаў.

Ва Ўкраіну Дзьмітры прыехаў першы раз, але за падзеямі тут сачыў рэгулярна ад пачатку пратэстаў на Майдане.

«Гатовы да дрэнных адносінаў, гэта нармальна. Але як толькі прыехаў, адразу адчуваю бадзёрасьць, захапленьне, тут выдатныя людзі».

На пытанне «Чым будзеш займацца?» Дзьмітры адказвае — «Атрымліваць асалоду ад жыцьця».

Андрэй і Тацьцяна Цясьленка статус уцекача ўжо атрымалі. Яны прыехалі з Алтая яшчэ ў красавіку мінулага года. Рашэньне прынялі на наступны дзень пасьля таго, як супрацоўнікі цэнтру супрацьдзеяньня экстрэмізму правялі ператрус у іх кватэры і дапыталі Андрэя. Прычынай гэтага стаў пост у сацсетцы ў падтрымку Ўкраіны. Скаргу на яго ў Генпракуратуру напісаў знаёмы. Гэта стала падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы. «Мы з жонкай вырашылі, што жартачкі скончыліся», кажа Цясьленка.

Ва Ўкраіне сям’я Андрэя аднак ня мела посьпеху з пошукам працы. Нечаканай удачай стаў выйгрыш ў амэрыканскай лятарэі Грын кард. Сям’я вырашыла зьбірацца за акіян — пераезд будзе магчымы толькі дзякуючы дакумэнтам уцекачоў, якія ім выдала Ўкраіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG