Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржэпартамэнт ЗША заявіў аб «зьверствах» Расеі ў Крыме


Краіны Захаду заклікаюць Расею спыніць акупацыю Крыму і пагрозу міру ў Эўропе.

За апошні год сытуацыя з правамі чалавека ў Крыме рэзка пагоршылася, узрасьлі рэпрэсіі ў дачыненьні да этнічных суполак і рэлігійных меншасьцяў, у прыватнасьці, крымскіх татараў, пачалося сыстэматычнае грэбаваньне асноўнымі свабодамі, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША.

Мясцовыя жыхары затрымліваліся, падвяргаліся допытам, зьнікалі, няўрадавыя арганізацыі і незалежныя СМІ былі выгнаныя з паўвострава.

«Гэтыя зьверствы зьяўляюцца непрымальнымі, і мы заклікаем Расею спыніць далейшыя злоўжываньні», — адзначаецца ў заяве.

У сувязі зь першай гадавінай анэксіі Крыму краіны Захаду заклікалі Расею спыніць гэтыя парушэньні.

У заяве Дзярждэпартамэнта ў сувязі з гадавінай «рэфэрэндуму» ў Крыме, які названы «ўяўным» і такім, які адбыўся з відавочным парушэньнем заканадаўства і Канстытуцыі Ўкраіны, гаворыцца, што ЗША зноў асуджаюць галасаваньне, якое не было добраахвотным, празрыстым і дэмакратычным.

«Мы не прызнаем спробы анэксіі і заклікаем прэзыдэнта Пуціна спыніць акупацыю Крыму», — адзначаецца ў заяве.

«Мы не прызнаем спробы анэксіі і заклікаем прэзыдэнта Пуціна спыніць акупацыю Крыму», — адзначаецца ў заяве.

У заяве ўтрымліваецца напамін, што год таму расейскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль ключавыя ўрадавыя будынкі і інфраструктуру Крыму. Насельніцтва Крыму было вымушанае пайсьці на рэфэрэндум, які паставіў яго, як адзначаецца ў заяве, перад ілжывым выбарам: альбо далучэньне да Расеі, альбо незалежнасьць Крыму. Праз два дні Расейская Фэдэрацыя анэксавала сувэрэнную тэрыторыю Ўкраіны, парушыўшы 70 гадоў міжнароднага парадку, адзначае Дзярждэпартамэнт.

На гэтым тыдні Расея працягвае спробы зацьвердзіць сваю цынічную і падрыхтаваную акцыю, якую называюць «вызваленьнем» Крыму. У сувязі з гэтым мы пацьвярджаем, што санкцыі, зьвязаныя з Крымам, захаваюцца да таго часу, пакуль акупацыя будзе працягвацца, гаворыцца ў заяве. Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць сувэрэнітэт Украіны, тэрытарыяльную цэласнасьць, і права на самавызначэньне, адзначаецца ў заяве Дзярждэпартамэнта.

Аналягічную пазыцыю занялі ўрады Нямеччыны і Вялікабрытаніі, якія выступілі з заявамі на гэты конт. Прэсавы сакратар ураду ФРГ Штэфэн Зайбэрт падкрэсьліў, што яго краіна падтрымлівае Ўкраіну ў яе міжнародна прызнаных межах і абвінаваціў Маскву ў стварэньні пагрозы для міру ў Эўропе. Прадстаўнік ФРГ нагадаў, што Бэрлін не прызнае анэксію Расеяй Крыму і назваў леташні рэфэрэндум незаконным. Ён таксама адзначыў занепакоенасьць ураду ФРГ у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Крыме, дзе нярускае насельніцтва зазнае перасьлед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG